Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Гармонія свету неглюбскіх ткачых

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 7 мая 2025 г. у выставачным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у зале № 2 пачне працу выставачны праект “Гармонія свету неглюбскіх ткачых”, прысвечаны традыцыйнаму ткацтву в. Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.

9 снежня 2026 г. на 20-й сесіі Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА ў Нью-Дэлі было прынята рашэнне аб афіцыйным уключэнні Неглюбскай тэкстыльнай традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая мае патрэбу ў тэрміновай ахове.

Неглюбскае ткацтва – унікальная з’ява беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку. Традыцыя, якая сфарміравалася ў XVII стагоддзі, ахоплівае стварэнне ручнікоў, прадметаў адзення і інтэр’ера з выкарыстаннем самабытных тэхнік ткацтва і вышыўкі. Яна актыўна развіваецца і ў сучасны час.

На выставе будуць прадстаўлены разнастайныя творы мастацкага ткацтва выдатных майстрых, а таксама традыцыйны касцюм в. Неглюбка і разнастайныя аўтэнтычныя рэдкія аксесуары.

У рамках выставы “Гармонія свету неглюбскіх ткачых” музей прадстаўляе матэрыял пра ткацкую традыцыю вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці і ролю неглюбскіх ткачых у культурным жыцці Беларусі. Ткацтва ў гэтай лакальнай традыцыі выступае не толькі як рамяство і крыніца бытавых тканін, але і як механізм захавання памяці, мастацкай мовы і пераемнасці ведаў.

Асобнай увагі заслугоўвае мастацкі бок рамяства. Тэкстыль у Неглюбцы станавіўся носьбітам арнаментальнай сістэмы: адны з самых архаічных і найстаражытных узораў, некаторым з якіх налічваецца ад 3 да 5 тыс. гадоў, дайшлі да нашых дзён на палотнах ручнікоў і прадметаў побыту як адмысловае зашыфраванае апавяданне пра светабудову і фундаментальныя каштоўнасці чалавецтва.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 твораў тэкстылю з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыю традыцыйнага ткацтва в. Неглюбка дапаўняе шэраг інструментаў для апрацоўкі льну, прадметаў тэкстылю, якія былі прадастаўлены партнёрам праекта – Беларускім дзяржаўным музеем народнай культуры, архітэктуры і побыту, а таксама шэраг рэдкіх элементаў касцюма, аксесуараў, фотаздымкаў з фондаў партнёра праекта – Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава.

Выстава працуе да 27 ліпеня 2026 года.

іншыя выставы
Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра
Мікалай Байрачны. Скульптура. Да 75-годдзя майстра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”
ВЫСТАВА “БАГI I ГЕРОI СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫI Ў АФОРТАХ IАГАНА ГЕНРЫХА ЦIШБЕЙНА”

Музей Дом Ваньковічаў

Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава адной карціны. Міхаіл Васільевіч Несцераў «Ганец»
Выстава адной карціны. Міхаіл Васільевіч Несцераў «Ганец»

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі