Ядвіга Раздзялоўская "Штодзённасці чароўнае імгненне"

Ядвіга Раздзялоўская "Штодзённасці чароўнае імгненне"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

З 21 красавіка 2022 года ў Выставачным корпусе музея (К. Маркса, 24) пачынае работу выставачны праект “Штодзённасці чароўнае імгненне”, прымеркаваны са 120-годдзя з дня нараджэння Ядвігі Іосіфаўны Раздзялоўскай. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 50 работ са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, а таксама з прыватных калекцый.
Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская
Ядвіга Іосіфаўна Раздзялоўская
1902-1992

Прафесійную адукацыю Ядвіга Раздзялоўская атрымлівала ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве, Свабоднай школе жывапісу і малюнка Людовікі Мехофер (жонкі брата Юзафа Мехофера, вядомага польскага мастака) у Любліне і Школе выяўленчых мастацтваў Бланкі Мерсер у Варшаве.

Другая сусветная вайна прывяла Ядзвігу Раздзялоўскую ў Беларусь, якая стала яе другой радзімай. 

Тут яна жыла спачатку ў Баранавічах, потым у Маладзечне. Менавіта ў гэтым горадзе Ядвіга Іосіфаўна адыграла выключна важную ролю ў станаўленні маладзечанскага мастацкага кола: у другой палове 1950-х гг. разам з Канстанцінам Харашэвічам заснавала народную студыю выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якой выкладала кампазіцыю. У 1948 годзе ўступіла ў Саюз мастакоў БССР. Вяла вельмі актыўную выставачную дзейнасць на тэрыторыі Беларусі і за мяжой. Была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, а ў Польшчы ёй прысвоілі званне “Заслужаны дзеяч культуры Польшчы”. Цяпер творы Ядвігі Іосіфаўны захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі ў Замосці (Польшча), Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, прыватных калекцыях.

Юная балерына. 1960. Палатно, алей. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Юная балерына. 1960. Палатно, алей. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Раніца. 1957. Палатно алей. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Раніца. 1957. Палатно алей. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Мужчынскі партрэт. 1976. Кардон, тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Мужчынскі партрэт. 1976. Кардон, тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь

Спадчына Раздзялоўскай разнастайная ў жанравых адносінах: тэматычная карціна, пейзаж, інтэр’ер, партрэт, нацюрморт. 

У апошнім мастачка раскрыла сябе па-сапраўднаму ярка і ўсебакова. Дэкаратыўнасць, трапяткая, зменлівая лінія малюнка, дакладны контур, мяккі каларыт, выразна прадуманае кампазіцыйнае рашэнне – асноўныя рысы, уласцівыя яе працам у жанры нацюрморта. Тонка адчуваючы тон, колер, лінію, фактуру, мастачка перадае прыгажосць жывой рэальнасці. Прасякнутыя то яснымі, то невыразнымі, але заўсёды праўдзіва паэтычнымі, а таму пераконваючымі адчуваннямі, яе нацюрморты, напоўненыя ўнутранай гармоніяй, маюць тыя рысы, якія дапамагаюць гледачу адчуць, усвядоміць “штодзённасці чароўнае імгненне”.

Мальвы. 1973. Палатно, тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Мальвы. 1973. Палатно, тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Сланечнікі. 1975. Палатно тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Сланечнікі. 1975. Палатно тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Кветкі і садавіда. 1963. Палатно, алей. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Кветкі і садавіда. 1963. Палатно, алей. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Восеньскае лісце. 1962. Палатно, тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь
Восеньскае лісце. 1962. Палатно, тэмпера. Са збораў Нацыянальнага музея Рэспублікі Беларусь

Куратар выставы – Наталля Буракоўская, навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела

 Работа выставы працягнецца 
да 20 чэрвеня 2022 года
                 

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні