Яўген Харытоненка. Да 100-годдзя з дня нараджэння / Жывапіс

Яўген Харытоненка. Да 100-годдзя з дня нараджэння / Жывапіс

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 14 студзеня па 14 лютага 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць персанальная рэтраспектыўная выстава Яўген Харытоненка.

Да 100-годдзя з дня нараджэння”, дзе дэманструюцца 38 твораў жывапісу са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, з фондаў Беларускага саюза мастакоў і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, з калекцыі сям’і мастака. У экспазіцыі таксама прадстаўлены два партрэты майстра, створаныя яго сябрамі-мастакамі – Міхаілам Бараянцам і Людмілай Сямыкінай, што належаць сям’і Харытоненка, і фотаздымкі (і фотакопіі) Яўгена Харытоненкі розных гадоў з сямейнага архіва і фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. На выставе ўмоўна можна вылучыць раздзелы: “Я, зноў я, мая сям’я, мае сябры”, “Малымі крокамі да вялікага мастацтва”, “Дапытлівыя”, “Блізкія па духу”, “Славу саслужылі радзіме”, “Чырвоны – колер жыцця і захаплення”.

Яўгена Міхайлавіча Харытоненку (1920–1998) можна ахарактарызаваць як “вядомага-невядомага”. Выпускнік Кіеўскага мастацкага інстытута з адзнакай ён уславіў беларускае савецкае мастацтва. Асабістая творчасць ніколькі не перашкаджала выкладчыцкай дзейнасці. У сценах Мінскага мастацкага вучылішча, а пазней і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ён выхаваў не адно пакаленне майстроў. Пейзажы, нацюрморты, сюжэтна-тэматычныя карціны – усё было падуладна яго пэндзлю. Але асабліва яркай старонкай жыцця ў мастацтве сталі партрэты, а ў дзіцячых партрэтах талент мастака загучаў ва ўсю моц. Бо за кожнай фізічнай абалонкай тоіцца асоба, якую хочацца разгледзець і спасцігнуць.

іншыя выставы
Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінхва: Мастацтва Карэі
Мінхва: Мастацтва Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень