Фестываль-конкурс харавой музыкі "Хорам адзіныя"

Фестываль-конкурс харавой музыкі "Хорам адзіныя"

Фестываль-конкурс - значная падзея ў культурным жыцці нашай краіны. Ён аб’яднае на адной пляцоўцы больш за 800 артыстаў усіх узростаў - удзельнікаў аматарскіх акадэмічных, народных хораў, вакальных ансамбляў Рэспублікі Беларусь, краін СНД і краін далёкага замежжа.

У рамках свята харавога мастацтва адбудуцца творчыя сустрэчы і майстар-класы з прадстаўнікамі творчых калектываў з Беларусі і Расіі. Удзельнікі сустрэч будуць мець магчымасць не толькі атрымаць асалоду ад гучання харавых твораў розных эпох і краін, а таксама зазірнуць у закуліссе віртуознага майстэрства харавых дырыжораў.

6 снежня (пятніца), 15.30:

- творчая сустрэча з артыстамі Узорнага хору «Кантылена» ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №5 г. Мінска» (Беларусь), Узорнага дзіцячага калектыва Чэлябінскай вобласці РФ хор рускай песні «Вінаград» МАУДА  «ДШМ «Камертон» (г.Магнітагорск, Расія).

- на майстар-класе сакрэтамі навучання і выхавання юных артыстаў канцэртнага хору «Пунсовыя ветразі» МУДА «ДММШ «Пунсовыя ветразі» (Краснагорск, РФ) падзеліцца яго кіраўнік Алена Валодзіна.

7 снежня (субота), 16.30:

- майстар-клас легендарнага дырыжора акадэмічнага хору студэнтаў і выпускнікоў УрФУ (г.Екацярынбург) Святланы Далнікоўскай.

- аматары харавой музыкі атрымаюць магчымасць паслухаць гучанне Узорнага хору хлопчыкаў ДУА «Гімназія № 3 г. Віцебска ім. А. С. Пушкіна» (Беларусь);  Народнага маладзёжнага хору УК "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" (Беларусь), а таксама гасцей фестывалю - удзельнікаў акадэмічнага хору Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага электратэхнічнага ўніверсітэта "ЛЭЦІ" ім. У.І. Ульянава (Леніна).

Уваход на мерапрыемствы па білеце ў музей.

1
Падзеі
Кінапаказ фільма рэжысёра Барыса Сцяпанава “Альпійская балада”
Кінапаказ фільма рэжысёра Барыса Сцяпанава “Альпійская балада”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Ноч музеяў 2025. Жураўлі над Беларуссю. Праграма
Ноч музеяў 2025. Жураўлі над Беларуссю. Праграма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі
Cкрозь эпохі: музей, які бачыў стагоддзі

Музей Дом Ваньковічаў

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні