Маштабны выставачны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага Рускага музея "Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў" адкрыты для наведвання ў выставачным корпусе музея (вул. К.Маркса, 24).
Шэдэўры больш за 50 выдатных майстроў (М.З.Шагал, Л.С.Бакст, Я.Я.Маісеенка, С.К.Заранка, С.Ю.Жукоўскі, І.Я.Гінцбург і інш.) прадстаўлены ў чатырох экспазіцыйных залах: каля 300 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з багатых збораў музеяў Расіі і Беларусі.
Уваходная плата на выставу: дарослыя – 20 руб., навучэнцы і студэнты дзённай формы навучання – 10 руб. Уладальнікі "Карты госця" могуць наведаць экспазіцыю па ўстаноўленым на выставу прэйскуранце (дзеянне "Карты госця" не распаўсюджваецца на камерцыйныя праекты)