Па выніках ХХIII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”, які праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь быў адзначаны Дыпломам у намінацыі “Музей года”. Усяго на конкурс было пададзена больш за 90 заявак ад музеяў.
Дзякуем за высокую ацэнку нашай працы, а таксама арганізатарам цырымоніі ўзнагароджання за цудоўнае свята.