Май Данцыг: да дня нараджэння майстра

Май Данцыг: да дня нараджэння майстра

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 10 красавіка 2021 года будзе працаваць выстава, прысвечаная творчасці народнага мастака Беларусі, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, уладальніка ордэна Францыска Скарыны і ордэна Пашаны Мая Вольфавіча Данцыга.

Творчасць Мая Вольфавіча Данцыга – яскравая з’ява ў гісторыі нацыянальнай культуры ХХ стагоддзя. Пасля сябе ён пакінуў багатую мастацкую спадчыну. Яго творы заўсёды жыццесцвярджальныя. Грандыёзныя па задуме і наватарскія па форме, яны вылучаюцца экспрэсіўнасцю, эмацыянальнасцю, у іх нязменна прысутнічае абвостранае пачуццё грамадзянскасці. М. В. Данцыг належаў да тых мастакоў, для якіх прынцыпова важным з’яўлялася не столькі адкрыццё новых тэм, колькі наватарскі і свежы погляд на тэмы ўжо вядомыя.

Акрамя занятку жывапісам, які лічыў для сябе прыярытэтным, М. В. Данцыг больш за паўстагоддзя прысвяціў выкладчыцкай дзейнасці. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў ён прапрацаваў аж да 2011 года, выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх мастакоў.

Імя народнага мастака Беларусі добра вядома і за межамі краіны. Напрыклад, у 2015 г. манументальным палатном М. В. Данцыга “И помнит мир спасенный” адкрывалася выстава “Спадчына Другой сусветнай вайны ў рускім мастацтве” ў Лондане ў сусветна вядомай Галерэі Саатчы (са збору Фонду Art Russe, Расія, Масква). Творы Майстра знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Расія, Масква), Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, фондах Беларускага саюза мастакоў, Інстытуце рускага рэалістычнага мастацтва (Расія, Масква), Фондзе Art Russe (Расія, Масква), Музеі рускага мастацтва (The Museum of Russian Art, TMORA) у Мінеапалісе (ЗША) і інш., а таксама ў прыватных калекцыях Азербайджана, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Малдовы, Расіі, ЗША і інш.

іншыя выставы
Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя
Лейба Альпяровіч. Да 150-годдзя

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў
Расія – Беларусь. Скрыжаванне лесаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"
Выстава "Хронікі Музея беларускага народнага мастацтва. 45 гадоў"

Музей беларускага народнага мастацтва

Кудрэвічы. Адданыя мастацтву
Кудрэвічы. Адданыя мастацтву

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, аўторак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30