Палітра Памяці

Палітра Памяці

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

“Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, трэба ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць – кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перавернем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства. Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, шанаваць і любіць так, як могуць толькі беларусы – разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя! І калі мы хочам “людзі звацца”, мы гэта зробім! А. Р. Лукашэнка

Дзень народнага адзінства – свята мудрасці народа, узаемапавагі, разумення, міру і спакою!

Юныя мастакі Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №75 г. Мінска імя Масленікава П. В.” напярэдадні Дня народнага адзінства пад кіраўніцтвам настаўнікаў гімназіі падрыхтавалі выставу жывапісных і графічных работ “Адзіныя творчасцю з табою, Беларусь!”.

Ключавая тэма карцін, што экспануюцца юнымі мастакамі гімназіі, – адлюстраванне жыцця Беларусі і яе жыхароў; памяць аб бессмяротным подзвігу, гераізме, стойкасці і любві да Радзімы нашага народа жыве ў нашых сэрцах і служыць высокім маральным арыенцірам. Славутасці, утульныя і ўпадабаныя мясціны роднага горада Мінска дадуць магчымасць наведвальнікам выставы пашырыць гарызонты ўспрымання і паказаць, як цёплая душа Беларусі зараджае яе жыхароў дабром і любоўю. Юныя мастакі перакананы, што кожная работа выставы здольная натхніць гледача, звярнуць яго ўвагу на прыгажосць навакольнага свету і заахвоціць да творчых здзяйсненняў.

Творчасць – галоўны складнік навучальнага працэсу ў гімназіі. Глыбокае асэнсаванне класічнай мастацкай традыцыі, тэарэтычныя асновы выяўленчага мастацтва, сучасная творчасць даюць пачатак праяўленню сапраўдных творчых здольнасцей вучняў гімназіі.

Вялікае значэнне ў адукацыйнай дзейнасці надаецца такім прадметам, як малюнак, жывапіс, кампазіцыя, лепка (скульптура), архітэктурная кампазіцыя, дызайн, камп’ютарная графіка, перспектыва. Вучні гімназіі робяць яркі і займальны шлях у выбраным ім напрамку.

Работа выставы працягнецца 
да 30 верасня 2022 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні