Віншуем з Міжнародным Днём музеяў

Віншуем з Міжнародным Днём музеяў

Мастацкі музей віншуе спецыялістаў музейнай сферы, музейных наведвальнікаў, а таксама аматараў мастацтва з Міжнародным Днём музеяў, які штогод адзначаецца 18 мая! Усіх нас аб'ядноўвае любоў да месца, якое з'яўляецца домам для тысячы шэдэўраў. 

Мастацкі музей выказвае найлепшыя пажаданні музейным супрацоўнікам. Кожны дзень вашай працы - гэта ўклад у захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны. Няхай гэтая праца прыносіць Вам задавальненне і сапраўдны гонар за сваю справу. 

Шчыра дзякуем наведвальнікам! Мастацкі музей рады здзіўляць новымі ўнікальнымі выставамі і праектамі, цікавымі мерапрыемствамі. Няхай і ў будучыні музей застаецца для Вас камфортным месцам для адпачынку, асветы, зносін з мастацтвам, натхнення і творчасці!

Фота
Падзеі
ПРАГРАМА XXІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2026”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння М.П. Міхалапа
ПРАГРАМА XXІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “АЛАДАЎСКІЯ ЧЫТАННІ – 2026”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння М.П. Міхалапа

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Праграма “НОЧЫ МУЗЕЯЎ-2026. БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ”
Праграма “НОЧЫ МУЗЕЯЎ-2026. БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва
Ноч музеяў 2026 у Музеі беларускага народнага мастацтва

Музей беларускага народнага мастацтва

Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”
Творчая праграма “Чароўная ноч у Ваньковічаў”

Музей Дом Ваньковічаў

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.