Дзеці прыходзяць у музей разам з бацькамі. Яны прывыклі да актыўнай інфармацыі, да хуткай змены карцінкі. Рытм у музее зусім іншы. Каб зразумець, аб чым гаворыць з намі мастацкі твор, трэба спыніцца, задумацца, прыгледзецца. Гэта – работа, гэтаму трэба вучыцца.
Галоўная мэта студыі "У госці да Цюбіка", у якую прыходзяць дзеці з бацькамі, - гэта навучыць дзіця быць удумлівым гледачом. Для гэтага трэба настроіцца, засяродзіцца, задумацца, шмат ведаць. Гэта і мова выяўленчага мастацтва, і сусветная міфалогія, і хрысціянскія гісторыі. Але асабліва расслабляе дзяцей, настройвае іх на творчы лад, на зносіны з арыгіналам магчымасць размясціцца ў карціны і стварыць свой твор, на які натхняе музейны экспанат.
Дзеці ўлоўліваюць каляровыя суадносіны, кампазіцыю, асноўны канфлікт узаемаадносін, эстэтыку твора, эмацыйны лад. Навыкі ў дзяцей рознага ўзросту адрозніваюцца, але шчырасць успрымання захоўваецца ў любым узросце. Твор, які яны малявалі, яны і лепш памятаюць, лепш разумеюць.
Куратор выставы – старэйшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы, кіраўнік народнай мастацка- адукацыйнай студыі "У госці да Цюбіка" Брыгадная Вольга Яўгенаўна.
Мастацка-адукацыйная студыя "У госці да Цюбіка" створана ў 1991 годзе. Першыя яе навучэнцы ўжо прыводзяць на заняткі сваіх дзяцей. У 2005 годзе адбылася выстава работ студыйцаў у Дзяржаўнай Траццякоўскай гелерэі ў парадку абмену формамі работы ў музее з дзецьмі. У 2006 годзе студыя атрымала званне НАРОДНАЯ, якое з поспехам увесь час пацвярджала.
Выстава будзе працаваць да 19 лістапада 2024 года.