Мікалай Мішчанка "Шляхам творчасці"

Мікалай Мішчанка "Шляхам творчасці"

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

26 верасня 2019 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Мікалая Мішчанкі “Шляхам творчасці”, прымеркаванай да 70-годдзя мастака.

За шматгадовую творчую дзейнасць Мікалай Яўгенавіч Мішчанка не толькі звяртаўся да розных жанраў і тэхнік выяўленчага мастацтва, але і стварыў свой непаўторны стыль. Жывапісныя і акварэльныя працы мастака добра вядомыя не толькі ў роднай Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Акрамя таго, значнае месца ў дзейнасці Мікалая Мішчанкі займае пленэрная работа. За апошнія 15 гадоў ён быў арганізатарам і ўдзельнікам міжнародных пленэраў, прысвечаных памяці класікаў пейзажнага мастацтва В. Бялыніцкага-Бірулі, В. Цвіркі, В. Сідарава.

Працуючы ў непасрэдным кантакце з прыродай, жывапісец па-майстэрску ўлоўлівае і перадае на палатне ледзьве заўважныя адценні і паўтоны, якія ў штодзённым жыцці мы і не заўважаем. З-пад пэндзля мастака на палатне нараджаюцца пяшчотная зеляніна вясны, пах летняга луга, вогненна-рыжая афарбоўка восені, серабрыстасць зімы. Свае суб’ектыўныя ўяўленні майстар апранае ў “эмацыянальную” актыўнасць прыроды і стварае рэалістычныя, простыя, выразна пабудаваныя кампазіцыі.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жываісных палотнаў, створаных мастаком за апошнія 15 гадоў. Прадстаўленая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь выстава твораў Мікалая Мішчанкі – яго творчы шлях, які сведчыць пра бязмежную захопленасць і адданасць майстра свайму рамяству.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь