Усе экспанаты – уласнасць калекцыянера Ігара Вячаслававіча Сурмачэўскага, і ніхто не раскажа пра гэтыя прадметы мастацтва лепш, чым іх уладальнік.
У рамках творчай сустрэчы:
- аб напрамках сусветнай і айчыннай шкловытворчасці XVIII–XX стст.: еўрапейскае і расійскае шкло XVIII–XIX стст., шкляныя інталіі і камеі XVIII ст., шкло эпохі мадэрну;
- аб асаблівасцях антычнага шкла, налібоцкага шкла, муранскага шкла і англійскага крышталя;
- а таксама аб знакавых шэдэўрах: масонскіх кубках для агапы, кубку гетмана вялікага кароннага Ксаверыя Браніцкага і жамчужыне калекцыі – вялізным кубку караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма І і яго сувязі з Радзівіламі.
- 27 жніўня (чацвер), 17:00
- К. Маркса, 24, трэці паверх
- уваход па білеце ў музей