Мерапрыемства

Творчая сустрэча з Аляксандрам Фінскім

Творчая сустрэча з Аляксандрам Фінскім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Запрашаем на творчую сустрэчу з Аляксандрам Фінскім. Яна адбудзецца 2 лютага а 18-й гадзіне на выставе скульптуры і графікі, прымеркаванай да 70-годдзя майстра.

Створаныя Аляксандрам Фінскім кампазіцыі нельга аднесці да якой-небудзь пэўнай тэматыкі, у іх наглядна прасочваецца сувязь з рознымі відамі мастацтва, гістарычнымі перыядамі і сацыяльнымі з’явамі. У сваіх творах майстар адлюстроўвае дух канкрэтнай эпохі, канкрэтнай асобы мінулага, і ў той жа час пластыка яго сучасная.

Наведаць сустрэчу можна па ўваходным білеце ў выставачны корпус музея (К. Маркса, 24).

 

* Таксама мы нагадваем, што частка экспанатаў на выставе, выкананых у бронзе і дрэве, з дазволу аўтара адкрыта для тактыльнага агляду. Яны адзначаны спецыяльным знакам.

іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў