Дзелімся незабыўнымі момантамі “НОЧЫ МУЗЕЯЎ-2026”, якая прайшла ў ноч з 16 на 17 мая ў Мастацкім музеі! Лейтматывам міжнароднай штогадовай акцыі стаў сіні колер. Займальная праграма ночы “БОЛЬШ, ЧЫМ СІНІ” сабрала пад дахам музея больш за 6,5 тысяч наведвальнікаў!
У гэтым годзе музей паглыбіўся ў сінія тоны і адценні. Праграму напоўнілі тэматычныя майстар-класы, экскурсіі, пазнавальная лекцыя, інтэрактыўныя праграмы, fashion-праект, квэсты ад партнёраў, шарж, творчая сустрэча, розыгрышы, яркія фотазоны, аромастанцыя і рэлакс-зона.
Асаблівую падзяку Мастацкі музей выказвае генеральнаму партнёру акцыі – плацежнай сістэме Белкарт і праекту “Музеі Беларусі разам з Белкарт”, партнёрам – Афістон Маркет, друкарскаму цэнтру “Карандаш”, Relouis, Фотазона бай, Мінскаму заводу безалкагольных напіткаў.
Ноч музеяў набыла фантастычны размах дзякуючы насычанай праграме. Мастацкі музей выказвае падзяку за супрацоўніцтва Беларускаму саюзу дызайнераў, Школе музыкі для ўсёй сям’і “MASTERS”, Творчай майстэрні АСГАРТ, Галерэі пахаў “Нос”, Kiko Richen, Мінскаму дзяржаўнаму мастацкаму каледжу імя А. К. Глебава, Суполцы папулярызацыі навукі “КОсмос Твой”, Студыі “Рисуй Кривее”, Агенцтву мадэляў “Студия Тамара”, Акадэміі фатаграфіі BFA, Таццяне Фядосавай, Vova Fruck, Паліне Няхайчык, Мікалаю Байрачнаму, валанцёрам-студэнтам БДУ і БДУКМ.
За неверагодную атмасферу і жывую музыку дзякуем палымяным перформерам “Музейнай ночы”: VÈRTIGO, хору “Паліфоніка”, салістам Вялікага тэатра Беларусі Марце Данусевіч і Тарасу Прысяжнюку, салістам аркестра Вялікага тэатра Беларусі Вераніцы Грабоўскай і вучням, Дар’і Пушкінай, Сяргею Валахановічу, “Дабранач” і Lightowy business.