Час утульных традыцый

Час утульных традыцый

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

26 лістапада, напярэдадні Новага года, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, пр. Незалежнасці, 47) адкрываецца экспазіцыйны праект «Час утульных традыцый».

На выставе будуць прадстаўлены ёлачныя цацкі, гірлянды, карнавальныя маскі, строі, паштоўкі, вячэрнія сукенкі і іншыя навагоднія сімвалы 1950 – 90-х гадоў з краін савецкага і постсавецкага часу.  

Праект «Час утульных традыцый» – спроба беражліва абудзіць успаміны і расказаць, як сустракалі Новы год у мінулым. Гісторыі, што ўзнікнуць у памяці, падораць адчуванне свята, цудаў і жаданне стварыць сваімі рукамі ўтульнасць чараўніцтва.  

На выставе будзе працаваць фотазона з адноўленым інтэр'ерам мінулых гадоў. Гасцей чакаюць майстар-класы па стварэнні навагодніх паштовак, гірлянд, зімовых малюнкаў.  

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 26 лістапада (чацвер) у 17:00.

Выстава працягнецца па 27 снежня ў выставачным корпусе № 2 (пр. Незалежнасці, 47).

Фота
іншыя выставы
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў
Беларуская дэкаратыўная разьба XVII–XVIII стагоддзяў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Адна зіма
Адна зіма

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь