Бархаткоў Ігар Антановіч. Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Менску. Вучыўся ў студыі выяўленчага мастацтва В. Сумарава (1974–1976), майстэрні А. Луцэвіча (1976–1985). Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску (1987). Яго настаўнікамі былі П. Крохалеў, М. Данцыг, М. Савіцкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1982 г. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1988 г. Персанальныя выставы праводзіліся ў Італіі, Галандыі, Літве, Расіі.
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010 г.).
Карціны мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Канады, ЗША, Ізраіля, Еўропы, у тым ліку ў калекцыі Рэйнольда Вурта ў Штутгарце (Германія).
Карціна “Лецішча “Чайка” (2018 – 2019) была падаравана аўтарам на 40-гадовы юбілей музея 22 снежня 2022 года.
Лецішча "Чайка" – музей на беразе возера Удомля, філіял Цвярской абласной карціннай галерэі (Расійская Фэдэрацыя). Пабудавана ў 1913 годзе Вітольдам Каятановічам Бялыніцкім-Бірулёй у стылі фінскага мадэрна. Вядомы тым, што тут адпачывалі і працавалі многія вядомыя людзі: мастакі К. А. Каровін, Н. П. Багданаў-Бельскі, А. С. Сцяпанаў, С. Ю. Жукоўскі, А. В. Мараваў, В.У. Калядны, В. М. Мяшкоў, І. Э. Грабар, А. Я. Архіпаў, В. М. Бакшэеў, Н. М. Рамадзін, А. М. Корын, Н. А. Касаткіна, К. М. Бахцін; акцёры і дзеячы тэатра: Б. І. Волкаў (галоўны мастак Малога тэатра), В. Я. Станіцын і Б. А. Мардвінаў (акцёры МХАТа); чэмпіён свету па шахматах Б. В. Спаскі, дзяржаўныя дзеячы: М. В. Фрунзэ, Я. Э. Рудзутак; біяхімік Барыс Збарскі.