Дзейнасць Барысаўскага хрустальнага завода імя Ф. Э. Дзяржынскага – адной са старэйшых вытворчасцей Беларусі – важная частка нацыянальнай мастацкай культуры.
Гісторыя прадпрыемства пачынаецца з канца XIX стагоддзя. Шкляныя гуты ў горадзе Барысаве Мінскай губерні вядомы з 1880-х гадоў. На іх аснове ў 1898 годзе мінскі купец Бэрка Кабанаў адкрывае сваю вытворчасць, якая ў пачатку XX стагоддзя пераходзіць ва ўласнасць інжынера Вільгельма Краеўскага і атрымлівае назву “Хрустальная фабрыка “Барысаў”. Хрусталь і бясколернае шкло фабрыкі “Барысаў” славіліся сваёй чысцінёй. Вырабы выконваліся гутным і прасаваным спосабамі, дэкарыраваліся траўленнем, алмазнай гранню, роспісам золатам і эмалямі, маціраваннем і рыфленнем. Прадукцыя фабрыкі распаўсюджвалася ўнутры Расійскай імперыі і далёка за яе межамі. У 1910 годзе Барысаўскі хрусталь быў удастоены медаля на выставе шкла ў Парыжы.
Падрабязней