Спадчына Раздзялоўскай разнастайная ў жанравых адносінах: тэматычная карціна, пейзаж, інтэр’ер, партрэт, нацюрморт. Дэкаратыўнасць, трапяткая, зменлівая лінія малюнка, дакладны контур, мяккі каларыт, выразна прадуманае кампазіцыйнае рашэнне – асноўныя рысы, уласцівыя яе працам у жанры нацюрморта. Тонка адчуваючы тон, колер, лінію, фактуру, мастачка перадае прыгажосць жывой рэальнасці.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 50 работ са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, а таксама з прыватных калекцый.