22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і дзецьмі. У агні загінулі 149 чалавек, 75 з іх былі дзеці да 16 гадоў.
Трагедыя Хатыні – адна з самых крывавых старонак гітлераўскага генацыду часоў Вялікай Айчыннай вайны ў нашай краіне. За перыяд акупацыі 1941–1944 гадоў больш за 600 беларускіх вёсак, як і Хатынь, былі спалены разам з іх насельніцтвам, 216 вёсак ніколі больш не адрадзіліся з попелу. Трагедыю сотняў спаленых беларускіх вёсак, гібель тысяч мірных людзей немагчыма і нельга забыць. Гэта тысячы фактаў, якія сведчаць пра мэтанакіраваную палітыку генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі.
Падрабязней