Мерапрыемства

Artist-talk з Вадзімам Качаном

Artist-talk з Вадзімам Качаном

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Выставачны корпус

Запрашаем на сустрэчу з беларускім фатографам Вадзімам Качаном у рамках часовай экспазіцыі “Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”!

Вадзім Аркадзьевіч працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў: партрэт, бытавая і рэпартажная фатаграфія, ню, нацюрморт, інтэр’ер, канцэптуальная фатаграфія і гарадскі пейзаж. У творчасці апошняга дзесяцігоддзя аўтар прытрымліваецца прынцыпу спалучэння класічнай чорна-белай фатаграфіі і найноўшых лічбавых тэхналогій.

У рамках сустрэчы фатограф раскажа пра сябе і сваю творчасць. У жадаючых будзе магчымасць атрымаць адказы на пытанні.

  • 7 лістапада (субота), 17:00
  • выставачны корпус № 2, пр. Незалежнасці, 47
  • па ўваходным білеце ў музей
Фота
іншыя выставы
Крыху пяшчоты
Крыху пяшчоты

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік
Кветкі для паненкі. Шоўкавы дзённік

Музей Дом Ваньковічаў

Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь