Ключавая тэма карцін, што экспануюцца юнымі мастакамі гімназіі, – адлюстраванне жыцця Беларусі і яе жыхароў; памяць аб бессмяротным подзвігу, гераізме, стойкасці і любві да Радзімы нашага народа жыве ў нашых сэрцах і служыць высокім маральным арыенцірам. Славутасці, утульныя і ўпадабаныя мясціны роднага горада Мінска дадуць магчымасць наведвальнікам выставы пашырыць гарызонты ўспрымання і паказаць, як цёплая душа Беларусі зараджае яе жыхароў дабром і любоўю. Юныя мастакі перакананы, што кожная работа выставы здольная натхніць гледача, звярнуць яго ўвагу на прыгажосць навакольнага свету і заахвоціць да творчых здзяйсненняў.
Творчасць – галоўны складнік навучальнага працэсу ў гімназіі. Глыбокае асэнсаванне класічнай мастацкай традыцыі, тэарэтычныя асновы выяўленчага мастацтва, сучасная творчасць даюць пачатак праяўленню сапраўдных творчых здольнасцей вучняў гімназіі.
Вялікае значэнне ў адукацыйнай дзейнасці надаецца такім прадметам, як малюнак, жывапіс, кампазіцыя, лепка (скульптура), архітэктурная кампазіцыя, дызайн, камп’ютарная графіка, перспектыва. Вучні гімназіі робяць яркі і займальны шлях у выбраным ім напрамку.