Быць бацькам – гэта адказная і ганаровая роля. Тата з’яўляецца найлепшым прыкладам для сваіх дзяцей. Гэтае свята – нагода сказаць цёплыя словы кожнаму з татаў за іх надзейнасць, сілу, падтрымку і клопат. Мастацкі музей далучаецца да віншаванняў.
У калекцыі музея ёсць работы, прысвечаныя тэме бацькі і бацькоўства.