А. Я. Архіпаў і майстры Саюза рускіх мастакоў

А. Я. Архіпаў і майстры Саюза рускіх мастакоў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

З 25 лістапада 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працаваць выстава “А. Я. Архіпаў і майстры Саюза рускіх мастакоў”. Новы выставачны праект прымеркаваны да 160-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака, жывапісца А. Я. Архіпава і 120-годдзя з даты заснавання “Саюза рускіх мастакоў” – найбуйнейшай выставачнай творчай арганізацыі ў гісторыі рускай мастацкай культуры першай чвэрці XX стагоддзя.

Шырокая юбілейная экспазіцыя ўзнаўляе мастацкую атмасферу  выстаў “Саюза рускіх мастакоў”, якія аб’ядналі практычна ўсіх найбуйнейшых дзеячаў рускага выяўленчага мастацтва пачатку XX стагоддзя, тых вялікіх майстроў, чыя творчасць глыбока адлюстроўвала духоўнае жыццё эпохі і нязменна была звязана з пошукамі самабытнай прыгажосці і своеасаблівасці Русі ў яе прыродзе, сучаснага жыцця, традыцыях і гісторыі.

Прадстаўленыя на выставе творы жывапісу, графікі і скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаёмяць гледача з творчай спадчынай больш трыццаці выдатных майстроў рускага выяўленчага мастацтва, у тым ліку А. Я. Архіпава, М. А. Урубеля, А. М. Васняцова, К. А. Каровіна, С. Ю. Жукоўскага, Ф. А. Малявіна, П. І. Пятровічава, А. А. Рылова, А. С. Сцяпанава, Л. В. Туржанскага, К. Ф. Юона і іншых майстроў. Дапаўняюць экспазіцыю рэдкія выданні пачатку XX стагоддзя і каталогі выстаў аб’яднання.

Работа выставы працягнецца 
да 29 студзеня 2023 года

іншыя выставы
Вялікапакутніца Параскева Пятніца
Вялікапакутніца Параскева Пятніца

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі
Два біскупы. Скульптура XVIII стагоддзя пасля рэстаўрацыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі
Андрэй Бембель. Шляхамі эпохі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінхва: Мастацтва Карэі
Мінхва: Мастацтва Карэі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень