Беларусь красою вечнаю

Беларусь красою вечнаю

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

3 кастрычніка 2024 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы акварэльных работ Аляксандра Іванавіча Лакоткі “Беларусь красою вечнаю”.

Аляксандр Іванавіч Лакотка – мастак, у чыёй творчасці гарманічна існуюць жывапіс, архітэктура і навука. Яго творчасці ўласцівыя жвавасць, яркасць, адчуванне свабоднай прасторы і эмацыянальнасць. Яны адлюстроўваюць маляўнічы каларыт беларускай прыроды розных рэгіёнаў. А праз поры года і ўмовы надвор’я перадаюцца разнастайныя настроі.

На выставе будзе прадстаўлена каля 60 акварэльных работ мастака. Глядач зможа пабачыць сельскія краявіды і розныя куткі Беларусі, такія як Зарэчча, Нізок, Залессе, Рубяжэвічы, Дзярэчын і многія іншыя. Мастака заўсёды натхняла і самабытнасць беларускай архітэктуры. Ён піша архітэктурныя будынкі неадрыўна ад навакольнага краявіду, дзякуючы чаму яны зліваюцца з імі ў адзіны вобраз. Сам аўтар ставіцца да сваіх твораў як да летапісу роднага краю.

Аляксандр Лакотка нарадзіўся 25 студзеня 1955 года. У 1972 годзе паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут. Далей абараніў навуковыя ступені доктара гістарычных навук і доктара архітэктуры. З 2012 года Аляксандр Лакотка ўзначальвае Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. У 2014 г. ён быў выбраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выстава працуе па 3 лістапада 2024 года.

Куратар выставы – Крывецкая Лізавета Сяргееўна, малодшы навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

іншыя выставы
Капсула часу
Капсула часу

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы
Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы
Жар і холад металу. Аправа веткаўскай іконы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • Пастаянная экспазіцыя (Леніна, 20А) і выставачны корпус № 1 (К. Маркса, 24)

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Выставачны корпус № 2 (праспект Незалежнасці, 47)

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • серада, чацвер, пятніца, субота, нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • панядзелак, аўторак

    выходны дзень