Такая магчымасць з'явілася дзякуючы падпісанаму пагадненню аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі.
Бясплатна наведаць музей і яго філіялы групы навучэнцаў могуць па папярэднім запісе. Дакументам прадугледжана таксама бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па пастаянных і часовых экспазіцыях (акрамя камерцыйных часовых экспазіцый). Яно таксама будзе адбывацца па папярэднім запісе.
ВАЖНА: Папярэдні запіс завяршаецца ў панядзелак, які папярэднічае апошняй серадзе кожнага месяца.