Богаяўленне (Хрышчэнне)

Богаяўленне (Хрышчэнне)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

19 студзеня 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вул. Леніна, 20а) адкрываецца выстаўка абраза з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – “Богаяўленне (Хрышчэнне)” сярэдзіны XVIII ст., прымеркаваная да свята Святога Богаяўлення, Хрышчэння Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста.

19 студзеня праваслаўная царква адзначае Святое Богаяўленне, Хрышчэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста.

Іканаграфія свята ўзыходзіць да евангельскага апавядання пра хрышчэнне Хрыста, выкладзенага ўсімі чатырма евангелістамі, і сведчыць пра пачатак служэння Ісуса ў імя выратавання чалавецтва. Назва свята – Богаяўленне – звязана са з’яўленнем у свет Святой Тройцы: паводле аўтараў Евангелляў, у час хрышчэння Хрыста нябёсы раскрыліся і на Ісуса сышоў Дух Святы ў выглядзе голуба, а голас Бога Айца сведчыў: “Гэта Сын Мой улюбёны, Якога Я ўпадабаў Сабе” (Мц. 3, 16–17). 

На абразе з калекцыі НММ РБ у цэнтры кампазіцыі, у водах ракі Іардан, прадстаўлена фігура Збавіцеля, які на паўабарота развярнуўся да Іаана Хрысціцеля, схіліўшы галаву і скрыжаваўшы рукі на грудзях. Падобная выява Хрыста са скрыжаванымі рукамі на грудзях сустракаецца ў абразе сярэдзіны XVIII стагоддзя з Пакроўскай царквы в. Андронава Брэсцкай вобласці. Іаан Хрысціцель, прадстаўлены справа, робіць крок у бок Хрыста. Ён распасцірае руку над Яго галавой у жэсце благаслаўлення. Асаблівасцю твора з’яўляецца выява анёла з непакрытымі рукамі, які падтрымлівае светла-вохрыстую хусту. Як правіла, у абразах падобнага сюжэта іх колькасць павялічана да трох. Вянчае кампазіцыю адлюстраванне Духа Святога ў выглядзе голуба. 

Мастацкі стыль абраза адрозніваецца складнасцю і ўраўнаважанасцю кампазіцыі, суразмернасцю поз і жэстаў, гармоніяй колеравай палітры.

Выстава будзе працаваць да 1 красавіка 2026 года.

іншыя выставы
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА
СЯМЁН ГЕРУС. ДА 100-ГОДДЗЯ МАСТАКА

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Шчасцю – быць!
Шчасцю – быць!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Перад прыгажосцю тваёй маўчаць
Перад прыгажосцю тваёй маўчаць

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст.  “Вобразы эпохі”
Выстава графічных работ ХІХ – пачатку ХХ ст. “Вобразы эпохі”

Музей Дом Ваньковічаў