Мерапрыемства

Чароўная ноч у Ваньковічаў

Чароўная ноч у Ваньковічаў

Музей Дом Ваньковічаў

У суботу, 21 мая, з 15:00 да 22:00 у Музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя" ў рамках акцыі “Ноч музеяў” адбудзецца творчая праграма "Чароўная ноч у Ваньковічаў".

У праграме: 
 

  • 15:00–18:00 – Майстар-клас “Забяры музей з сабой”, дзе кожны жадаючы зможа вырабіць макет музея. 
  • 16:00 – “Астралогія аб бягучым моманце часу. Знакавыя астралагічныя падзеі. Прагноз для знакаў задыяка” ад астролага Анжалікі Шаставец.
  • 17:00–22:00 – Індывідуальны астралагічны экспрэс-прагноз з Анжалікай Шаставец. 
  • 17:00–22:00 – Акцыя “Напішы ліст у будучыню”. Можна напісаць ліст сабе, сваім дзецям, блізкім людзям у стылі XIX стагоддзя і запячатаць яго сургучнай пячаткай. 
  • 17:30 – Спектакль тэатра ценяў “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Белая Сарока”.
  • 18:00–21:00 – Мастацкая майстэрня “Малюем карціну разам”. Вы наведаеце салон мастака XVIII стагоддзя Тадэвуша Кунца, вывучыце яго карціну “Мінерва апякуецца прадстаўнікоў навукі і мастацтва” і намалюеце яе ў міні-варыянце. 
  • 19:00 – “Музычны вечар у Ваньковічаў” з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і юных салістаў вакальна-харавой студыі “Пунсовыя ветразі” Уладзіміра Лоя. У праграме прагучаць вакальныя творы кампазітараў розных эпох – ад барока да XXI стагоддзя –заходнееўрапейскіх, беларускіх, рускіх і кітайскіх кампазітараў.
  • 20:00 – Сюжэтна-гульнявая праграма “Мова веера” пазнаёміць удзельнікаў з гісторыяй і паходжаннем гэтага аксесуара, дазволіць у гульнявой форме асвоіць разнастайнасць веерных знакаў, убачыць вееры ў музейнай калекцыі. Удзельнікі праграмы з дапамогай веера разыграюць сцэны, якія дазволяць ім перанесціся ў іншую гістарычную эпоху, дзе веер адыгрываў ролю найважнейшага элемента свецкага жыцця.
  • 20:00–22:00 – Музейны квэст-гульня “Таямніцы старажытнай сядзібы”. Вас чакаюць пошукі загадак у інтэр’ерах сядзібы, цікавыя пытанні і тэсты.

Уваход па білеце ў музей.

Тэлефон для даведак: (017) 358 88 78

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні