Дар’я Карпава. Вітамін Ж(ывапіс)

Дар’я Карпава. Вітамін Ж(ывапіс)

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Хто сказаў, што лістапад – шэрая пара? Развеяць стэрэатыпы дапаможа выстава Дар’і Карпавай “Вітамін Ж(ывапіс(”, якая адкрылася сёння ў Мастацкім.

Дар’я Карпава–маладая, таленавітая мастачка, фатограф, дызайнер. З канца 2000-х яна працуе ў напрамку фуд-арт (фота прадуктаў харчавання), гэта захапленне неўзабаве стала вядучым і ў жывапісных працах. Па сваім змесце яе нацюрморты далёкія ад класічных: як правіла, у карціне прысутнічае толькі адзін від гародніны, садавіны, ягада бо зусім адзін аб’ект. Прадстаўленая выстава–гэта пошук новых форм і спалучэнняў колераў і фактур, небанальных поглядаў на звыклыя рэчы.

На сённяшні дзень карціны Дар’і Карпавай знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях як у Беларусі, так і за яе межамі. У экспазіцыі прадстаўлена 19 жывапісных работ, створаных за апошнія гады.

іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь