Мерапрыемства

Дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Мастацкім

Дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча ў Мастацкім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

27 лістапада ў 18.30 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца святочнае мерапрыемства да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Імпрэза, якая ладзіцца сумесна з навуковым і метадычным часопісам “Роднае слова”, заклікана ўшанаваць памяць пра славутага беларускага пісьменніка, прыцягнуць увагу да лепшых здабыткаў нацыянальнай культуры.

Уладзіміру Караткевічу належыць асаблівае месца ў плеядзе майстроў прыгожага пісьменства другой паловы ХХ ст. Паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст, крытык, кінасцэнарыст, ён і па сённяшні дзень ці не самы папулярны і чытаны беларускі аўтар. Праз гады становіцца яшчэ больш відавочны маштаб гэтага “самабытнага і няўрымслівага шукальніка праўды і красы, шукальніка вольнай і шчаслівай Беларусі” (Ніл Гілевіч).

Прадэманстраваць шматграннасць таленту У. Караткевіча, яго запатрабаванасць сярод сучаснага пакалення імкнуліся і аўтары кастрычніцкага нумара-альманаха “Роднага слова”, прысвечанага юбілею пісьменніка. На святочным мерапрыемстве ў Мастацкім музеі плануецца прэзентацыя альманаха, а таксама лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка музея Настассі Трафімчык па матэрыялах часопіснага артыкула “Уладзімір Караткевіч у творах са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”, які апублікаваны ў межах праекта “Арт-лекторый “Роднага слова” – супольнай ініцыятывы музея і часопіса.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і часопіс “Роднае слова” маюць доўгую і яскравую гісторыю плённай супрацы, якая будзе замацавана на імпрэзе праз урачыстае падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве.

Асаблівым упрыгожаннем святочнага мерапрыемства стане тэматычная музычная праграма “Пад белымі крыламі”, падрыхтаваная выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Святкуйма юбілей Уладзіміра Караткевіча разам!

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей.

Фота
Фото
іншыя выставы
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання
Чарнобыль: 40 гадоў сузірання

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія
Зніклае і вечнае. Георгій і Наталля Паплаўскія

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала
Выстава аднаго шэдэўра: “Прагулка” Марка Шагала

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.
Пяць стагоддзяў шанавання Маці Божай: зваротная перспектыва. XVIII–XIV ст.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь