Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры

Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

26 лютага а 14-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры”.

Гэта будзе другая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію. 

Дні, поўныя працы, перамяжаюцца ў нязменнай паслядоўнасці з днямі святочнымі. Добрае суіснуе з кепскім, свойскае – з дзікім і непадуладным чалавеку. У жыццці традыцыйнай супольнасці ўсё выверана, вызначана, усяму ёсць свой час і сваё месца. Але вось чалавек узіраецца ў зорнае неба і адчувае сябе “сам-насам з Сусветам” (Р. Барадулін). І ўжо ўсё выверанае жыццё набывае новы кантэкст, аказваецца ўпісаным ў космас, і мяняюцца разуменні маштабаў, зместу і самога сэнсу гэтага жыцця. І чалавек імкнецца спасцігнуць космас, назірае яго і бачыць, што і там усё выверана, усё мае свой час і месца, свой рытм і меру, і гэта ўсё нейкім чынам вызначае, адлюстроўвае або тлумачыць з’явы, падзеі, праявы жыцця чалавека і ўсяе супольнасці.

Беларуская этнакасмалогія даследуе, як, паводле народнай традыцыі, уладкаваны космас, як суадносяцца прастора і час, як ўпісаны ў вялікі сусвет той створаны свет, над якім апякуецца чалавек, як фарміруюцца і функцыянуюць мірыяды сувязей паміж рознымі сферамі і фактарамі таго неабдымнага, складанага, мудрагелістага, але прыгожага і гарманічнага Усяго, якое завецца Рэчаіснасцю. А таксама адкуль і чаму паўстаюць вобразы беларускай карціны свету, як яны суадносяцца з вобразамі іншых культур у часава-прасторавым кантынууме нашай цывілізацыі.

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20). 

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні