Ян Дамель. Палатно, папера, лічба

Ян Дамель. Палатно, папера, лічба

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Выстава “Ян Дамель. Палатно, папера, лічба” прымеркавана да 240-годдзя з дня нараджэння і 180-годдзя з дня смерці вядомага на беларускіх землях мастака першай паловы ХІХ ст., выпускніка Віленскага ўніверсітэта, магістра вольных мастацтваў, стваральніка шматлікіх партрэтаў сучаснікаў, батальных сцэн і алтарных палотнаў.

Жыццёвы шлях Яна Дамеля звязаны з сучаснымі Латвіяй, Літвой, Беларуссю і Расіяй: нарадзіўся на тэрыторыі Курляндыі, пазней пераехаў у Жмудзь, вучыўся ў Віленскім універсітэце, быў несправядліва асуджаны ў справе падробкі асігнацый і сасланы на пасяленне ў Сібір, пасля высылкі пасяліўся ў Мінску, дзе і пражыў да канца жыцця.

Вучань Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма, адносіўся да мастакоў кола Віленскага класіцызму. Класічная адукацыя і акадэмічны асяродак не перашкаджалі яму натхняцца і ствараць шматлікія палотны ў духу еўрапейскага рамантызму.

У выставачнай прасторы экспануюцца арыгінальныя палотны Яна Дамеля, яго настаўнікаў і калег па Віленскім універсітэце, архіўныя дакументы з малюнкамі самога мастака і лічбавыя копіі твораў Дамеля, што захоўваюцца па-за межамі Беларусі.

Сёння мастацкая спадчына Яна Дамеля раз’яднана паміж музейнымі і прыватнымі калекцыямі Беларусі (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), Літвы (Літоўскі нацыянальны мастацкі музей; Нацыянальны мастацкі музей імя М.К. Чурлёніса; бібліятэка Віленскага ўніверсітэта), Польшчы (Нацыянальны музей у Варшаве; Нацыянальны музей у Кракаве; Нацыянальны музей у Познані; Нацыянальны музей у Любліне; Акружны музей у Торуні), Расіі (Дзяржаўны гістарычны музей; Наўгародскі дзяржаўны аб’яднаны музей-запаведнік; Дзяржаўны музей-запаведнік “Паўлаўск”), Украіны (Львоўская нацыянальная навуковая бібліятэка імя В. Стэфаніка) і ЗША (Фонд імя Касцюшкі, Нью-Ёрк). Месцазнаходжанне шматлікіх твораў, пра якія ўзгадвалі сучаснікі, на жаль, невядома і сёння.

іншыя выставы
Нябесныя ахоўнікі
Нябесныя ахоўнікі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партрэт Л.П. Александроўскай
Партрэт Л.П. Александроўскай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Маці Божая Жыровіцкая
Маці Божая Жыровіцкая

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава
Выстава “Свет мастацтва ў свеце фарфору” з калекцыі Віктара Суворава

Музей Дом Ваньковічаў

  • 220030, Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • 223054, Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні