Імярэк

Імярэк

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

6 лістапада 2026 года ў 17:00 у філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» ў Магілёве (вул. Ленінская, 37) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы графікі і скульптуры Аляксандра Шапо «Імярэк».

Аляксандр Шапо – мастак-філосаф. Яго працы напоўнены культурнымі кодамі, адсылкамі да гісторыі і міфалогіі цывілізацый, да ўнутранай прыроды чалавека. Экспазіцыя выставы ўяўляе сабой шматгадовы роздум аўтара аб тым, як мяняліся ўяўленні аб значэнні, функцыі і сакральным сэнсе імені чалавека ‒ ад старажытнасці да сучаснасці.  

У прадстаўленай аўтарам скульптуры, выкананай у бронзе, дасягаецца свабодная, амаль імпрэсіяністычная мадэліроўка формаў, а даведзеная амаль да гратэску вастрыня сілуэтаў становіцца адметнай рысай яго індывідуальнага стылю.  

Асаблівае месца займае каляровая літаграфія: у параўнанні са скульптурай яна дае больш магчымасцяў для эмацыйнай перадачы літаратурных вобразаў і сюжэтаў. Тэмы кахання, жыцця і смерці, страсці ‒ галоўныя ў графічных лістах Аляксандра.  

Аляксандр Уладзіміравіч Шапо – беларускі скульптар, графік, мастак-пастаноўшчык кіно, грамадскі дзеяч, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Уладальнік Ганаровага знака «За заслугі ў развіцці культуры і мастацтва» Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Лаўрэат нацыянальных і міжнародных конкурсаў скульптуры, графікі, архітэктуры. Аўтар шэрагу помнікаў, мемарыяльных дошак і паркавых скульптур, устаноўленых у Беларусі і Расіі.  

Выстава «Імярэк» працягнецца па 6 снежня 2026 года.  

Куратар – старшы навуковы супрацоўнік філіяла Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» Ларыса Будкевіч.

Фота
іншыя выставы
Запаведны напеў
Запаведны напеў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”
МІХАСЬ ЦЫБУЛЬСКІ “Луналі ў небе аблокі”

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Выстава “Перадзвіжнікі” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі