Як прайшла штогадовая акцыя “Вераснёвая ноч – 2026”

Як прайшла штогадовая акцыя “Вераснёвая ноч – 2026”
Халаднаватыя вераснёўскія ночы адчуваюцца як самыя цёплыя ў Мастацкім!

12 верасня прайшла штогадовая акцыя “Вераснёвая ноч”, у рамках якой адбылася прэзентацыя новай выставачнай прасторы (праспект Незалежнасці, 47). 

Выказваем падзяку шаноўным лектарам – Галіне Левінай, Арцёму Лапіцкаму і музычным выканаўцам – кампазітару і піяністцы Ганне Бондаравай, дуэту віяланчэлі і фартэпіяна «Addict Duo».

Асабліва ўдзячныя кампаніі ITMS Беларусь – за падтрымку ў рэалізацыі навукова-папулярнага выдання “100 шэдэўраў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”. 

Шчыра дзякуем нашым наведвальнікам! Дзякуй, што сталі часткай “Вераснёвай ночы – 2026” у Мастацкім. Запрашаем наведаць новы корпус і часовую экспазіцыю “Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” па адрасе: праспект Незалежнасці, 47. З 13 па 20 верасня ўваход бясплатны. 

Сачыце за Мастацкім у сацыяльных сетках, каб не прапусціць новыя мерапрыемствы!

Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
Фота
8
9
10
Падзеі
Першая музычная сесія ў рамках сумеснага праекта Мастацкага музея і Accidental point
Першая музычная сесія ў рамках сумеснага праекта Мастацкага музея і Accidental point

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Artist-talk з Леанідам Трацэўскім
Artist-talk з Леанідам Трацэўскім

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Круглы стол «Мастацтва выразання. Учора, сёння, заўтра»
Круглы стол «Мастацтва выразання. Учора, сёння, заўтра»

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Вечар успамінаў
Вечар успамінаў

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

частыя пытанні

Дзе я магу прыпаркаваць аўтамабіль?

Бліжэйшыя парковачныя месцы знаходзяцца ўздоўж вул. Карла Маркса (паркоўка платная)

Ці можна знаходзіцца ў музеі ў верхнім адзенні?

Правілы наведвання музея не прадугледжваюць наведванне экспазіцыі ў верхнім адзенні. Яго неабходна пакінуць у гардэробе.

З якімі рэчамі знаходзіцца ў музейных залах нельга?

Усе сумкі, заплечнікі і пакеты памерам больш за 30х40х20 см, а таксама, парасоны неабходна здаць у гардэроб ці пакінуць у камеры захоўвання. Бутэлькі з вадой праносіць на экспазіцыю нельга, піць ваду можна ў вестыбюлі ці музейным кафэ на першым паверсе.

Ці можна наведваць экспазіцыю музея з дзіцячай каляскай?

Так, мы рады наведвальнікам узроставай катэгорыі 0+. 

Ці ёсць зніжкі на набыццё ўваходнага білета для пенсіянераў?

Ільготы (зніжка 50% на ўваходныя білеты) для людзей пенсійнага ўзросту ў музеі прадугледжаны ў першы панядзелак кожнага месяца.

Якія ўмовы створаны для наведвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Для бесперашкоднага вывучэння экспазіцыі на верхніх паверхах у музеі ёсць спецыяльны пад’ёмнік. Калі ён неабходны для Вашага візіту ў музей, калі ласка, патэлефануйце адміністратару экскурсійнага бюро: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19.

У экспазіцыі новага корпуса знаходзяцца спецыяльныя карціны і скульптуры для тактыльнага вывучэння, абсталяваныя гукавым запісам з падрабязным апісаннем твораў.

Ці існуе ў музеі дзень бясплатнага наведвання?

Першы панядзелак месяца – дзень ільготнага наведвання (зніжка 50% на ўваходныя білеты).

Ці ёсць у музеі аўдыягід?

Паслуга аўдыягіда аплачваецца пры наведванні ў сувенірным кіёску музея. Аўдыягіды па пастаяннай экспазіцыі музея даступныя на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Як мне трапіць на экскурсію?

У экскурсійным бюро адбываецца запіс арганізаваных груп ад пяці чалавек і індывідуальных экскурсій (груп да пяці чалавек).

Запісвацца неабходна як мінімум за тыдзень да меркаванага візіту па  тэлефонах: +375 17 397 01 63,  +375 25 667 78 19. 

У рамках акцый і спецыяльных мерапрыемстваў музей нярэдка наладжвае зборныя экскурсіі па ўваходным білеце ў музей.