Калядныя карункі

Калядныя карункі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

22 снежня 2022 года а 17-й гадзіне ў пераходнай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Валянціны Шобы “Калядныя карункі”.

Напярэдадні калядных свят Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на чароўную выставу вядомай гродзенскай мастачкі Валянціны Шобы. Кожны твор мастачкі напоўнены таямнічай прыгажосцю і магіяй Раства. Казкі, чараўніцтва, містычная прырода, беларускія арнаменты, антураж – усё знайшло сваё адлюстраванне ў працах аўтара. На выставе будуць прадстаўлены каля 50 графічных работ майстра, большасць якіх напісана сёлета спецыяльна да выставы ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

1
1
1
1
Валянціна Шоба
Валянціна Шоба
Мастак-графік

Валянціна Шоба нарадзілася ў Мазыры Гомельскай вобласці. У 1982 г. скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка. У 1989 г. скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), факультэт графікі. Вучылася ў вядомых дзеячаў мастацтваў Беларусі – народнага мастака, прафесара Васіля Пятровіча Шаранговіча і прафесара Уладзіміра Пятровіча Савіча. Пачынаючы з 1992 года Валянціна Шоба актыўна ўдзельнічае ў разнастайных выставах, творчых праектах і мастацкіх пленэрах як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. За час сваёй дзейнасці мастачкай былі падрыхтаваны больш за 30 персанальных выстаў, прадстаўленых у многіх гарадах Беларусі, Расіі і Еўропы. Кожны раз, прэзентуючы новы творчы праект, Валянціна здзіўляе сваім майстэрствам не толькі аматараў, але і мастацтвазнаўцаў. Яе персанальныя выставы заўсёды з’яўляюцца культурнай падзеяй для грамадства і шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнет-рэсурсах.

 

 

Куратар выставы – Аляксей Мацюшонак, навуковы супрацоўнік выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Работа выставы працягнецца 
да 25 студзеня 2023 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні