Дзіцяча-юнацкая капэла «Адраджэнне» Усіхсвяцкай парафіі п/к рэгента Іны Алехнік прадставіць канцэрт духоўнай музыкі ў Мастацкім музеі.
Аўтарская праграма паэта-прыхаджанкі Веры Шамякінай прысвечана праведнай Сафіі Слуцкай і прымеркавана да 400-годдзя з дня яе нараджэння. Акцэнтамі мерапрыемства стануць лекцыя аб жыцці святой і гістарычны танец. Канцэрт адбудзецца ў рамках штогадовага фестывалю Дзён праваслаўнай культуры “Ухваляйце імя Гасподняе!».
- 17 кастрычніка (субота), 15:00
- К. Маркса, 24, сяродкрыжжа
- уваход па білеце ў музей