Мерапрыемства

МАСТ-READ: Шамякін, Мележ, Крапіва

МАСТ-READ: Шамякін, Мележ, Крапіва

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

6 сакавіка 2021 а 15-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх прыхільнікаў прыгожай славеснасці на літаратурна-мастацкае свята “МАСТ-READ: Шамякін, Мележ, Крапіва”.

6 сакавіка 2021 а 15-й гадзіне Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх прыхільнікаў прыгожай славеснасці на літаратурна-мастацкае свята “МАСТ-READ: Шамякін, Мележ, Крапіва”.

Гэты год багаты на шматлікія юбілеі вядомых асоб, што зрабілі значны ўнёсак у развіццё айчыннай культуры. Сярод іх вылучаюцца імёны славутых пісьменнікаў, якія сталі гонарам і славай беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, па праве атрымаўшы званні народных. У студзені і лютым краіна адзначала 100-гадовыя юбілеі Івана Шамякіна і Івана Мележа, а 5 сакавіка споўніцца 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы. 

Вядомы рускі крытык Уладзімір Стасаў параўноўваў выяўленчае мастацтва і літаратуру з блізнятамі, што ідуць па жыцці ў абдымку. Чароўны літаратурны свет, постаці пісьменнікаў заўсёды як магніт прыцягвалі творцаў: жывапісцаў, скульптараў, майстроў кніжнай і станковай графікі. А пісьменнікі і паэты, у сваю чаргу, часта знаходзілі натхненне ў творах выяўленчага мастацтва. Таму і нядзіўна, што менавіта пляцоўка Мастацкага музея стала месцам сустрэчы, повязі двух ледзь ці не самых галоўных відаў мастацтва. 

Падчас мерапрыемства вас чакаюць сустрэчы з нашчадкамі пісьменнікаў – унучкай Кандрата Крапівы, кандыдатам мастацтвазнаўства Аленай Атраховіч, і ўнукам Івана Мележа, мастаком Іванам Семілетавым, якія ласкава пагадзіліся падзяліцца з гасцямі імпрэзы ўспамінамі пра сваіх славутых продкаў. Урыўкі з твораў народных пісьменнікаў прагучаць у выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва і актрысы Марты Голубевай. Акрамя таго, у кожнага прысутнага будзе магчымасць скарыстацца адкрытым мікрафонам і зачытаць любімы твор пісьменніка-юбіляра. Дапамагчы ў гэтым змогуць не толькі спецыяльна падрыхтаваныя паштоўкі з фрагментамі твораў, але і, спадзяемся, кнігі з паліцы музейнага буккросінга ў музейнай кавярні. 

На свяце сваё жывапіснае прачытанне твораў Івана Шамякіна, Івана Мележа і Кандрата Крапівы прэзентуюць вучні гімназіі №75 г. Мінска ў межах выставы малюнкаў. А выстава мастацкіх работ з фондаў музея, дзе будуць прадстаўлены графічныя, жывапісныя і скульптурныя творы вядомых беларускіх мастакоў, дасць уяўленне пра тое, якімі бачыліся вядомыя пісьменнікі і героі іх твораў сваім сучаснікам.

Музычнай украсай імпрэзы стане выступленне ўдзельнікаў Дударскага клуба.

іншыя выставы
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае
Зміцер Сурыновіч. Акварэль. Выбранае

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”
Часовая мінералагічная петраграфічная экспазіцыя з фондаў ГА “БелГТ” пад назвай “Халодны камень, ёсць у цябе душа!..”

Музей Дом Ваньковічаў

Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава
Мастацтва шаўковага шляху: душа рамяства, адлюстраванні над аблокамі. Кітайска-Беларуская мастацкая выстава

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

З любоўю ў сэрцы
З любоўю ў сэрцы

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь