Мінск у Музеі

Мінск у Музеі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Мінск, якім мы яго ведаем сёння, ужо зусім не такі, як 50, 100 гадоў назад і ўжо тым больш некалькі стагоддзяў таму. Шлях ад паўднёвага фарпоста Полацкага княства да сталіцы незалежнай Беларусі ён прайшоў няпростай хадой.

Як самы сапраўдны “моднік”, горад прымяраў на сябе розныя архітэктурныя стылі, абзаводзіўся тэхнічнымі навінамі свайго часу і адпраўляўся ў светлую будучыню, дзе зноў і зноў атрымліваў удары гісторыі. Сёння гэтыя шрамы бачны праз адрэстаўрыраваныя фасады, прадметы старажытнасці і архіўныя фотаздымкі. Жывапісныя палотны, скульптуры і графічныя аркушы з калекцыі музея захоўваюць нямала намёкаў на падзеі мінулага, якое сфарміравала сучасны Мінск такім, якім мы яго ведаем зараз.
 

  • Што агульнага паміж першай мінскай Малявальнай школай і ўніверсамам “Цэнтральны”?
  • Як будынак Белдзяржцырка апынуўся на тым месцы, дзе мы яго зараз бачым?
  • Якія адбіткі мінулага засталіся на карцінах Валянціна Волкава і Мая Данцыга, але не ўпісаліся ў скайлайн сучаснага горада?

Аб гэтым мы даведаемся на ўнікальнай экскурсіі “Мінск у музеі” дзякуючы пастаяннай экспазіцыі Мастацкага.

Колькасць: ад 5 да 25 чалавек
Працягласць: 90 хвілін
Кошт: 63 руб.

Білет у музей не ўваходзіць у кошт экскурсіі.

іншыя выставы
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі
Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ
Рэпрадукцыі з твораў Марка Шагала – дар Надзі Лежэ

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Спадчына Беларусі
Спадчына Беларусі

Музей беларускага народнага мастацтва