“Мой свет знаходзіцца ў эцюдніку”, – пісаў аб сваім пасляваенным дзяцінстве Леанід Левін…
Мастацкі музей запрашае на лекцыю “Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця – карціна”, прымеркаваную да 90-годдзя з Дня нараджэння архітэктара.
Вядомы беларускі архітэктар, які стварыў мемарыяльны комплекс “Хатынь”, аўтар пранізлівых мемарыялаў “Яма”, дзецям вайны ў Чырвоным Беразе, “Апошні шлях” у Благаўшчыне, горадабудаўнічых праектаў рэканструкцыі Траецкага прадмесця, Верхняга горада, будынкаў Міністэрства замежных спраў, станцый метро “Плошча Леніна”, “Няміга” і многіх іншых знакавых аб’ектаў, упершыню будзе прадстаўлены як мастак.
“Кожны дзень жыцця – карціна”, – кажа ён аб сваім пройдзеным творчым шляху.
Графіка, жывапіс на працягу ўсяго жыцця заўсёды былі часткай яго мыслення, творчага метаду і асновай для архітэктурных эскізаў праектаў. Мастацкія работы Леаніда Левіна захапляюць краінамі, гарадамі, дэталямі і падзеямі, а таксама колерам і глыбокай прыналежнасцю да хвілін тэт-а-тэт з архітэктурай і ландшафтам.
Лектар Галіна Леанідаўна Левіна – архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кіраўнік творчай майстэрні архітэктара Леаніда Левіна.
- 27 жніўня (чацвер), 18:30
- К. Маркса, 24, зала беларускага мастацтва XIX – пачатку XX стст.
- уваход па білеце ў музей