У штомесячнай рубрыцы часопіса “Арт-лекторый” навуковыя супрацоўнікі музея адкрываюць чытачам творы нацыянальнага мастацтва з музейных калекцый, а цыкл лекцый па апублікаваных матэрыялах пераносіць гэтыя даследаванні ў жывы фармат.
На лекцыі загадчык навукова-метадычнага аддзела Настасся Трафімчык распавядзе, як у жывапісных партрэтах, графіцы і сяброўскіх шаржах раскрываюцца характары, асабістыя ўзаемаадносіны і ўнутраны свет знакамітых беларускіх пісьменнікаў-шасцідзесятнікаў – Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і іх сучаснікаў.
Традыцыйны фармат лекцыі пашырыцца экспанаваннем жывапісных і графічных твораў, якія на адзін вечар будуць прадстаўлены публіцы.
- 28 кастрычніка (серада), 16:00
- галоўны корпус (зала беларускага мастацтва ХІХ – пачатку ХХ ст.), вул. Карла Маркса, 24
- па ўваходным білеце ў музей