Мерапрыемства

PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай

PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

5 чэрвеня 2021 з 11:00 да 19:00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае на мастацкае свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей “PlayArt. Стварай. Адчувай. Пазнавай”.

Дзень абароны дзяцей – адно з настарэйшых міжнародных святаў, якое адзначаецца штогод 1 чэрвеня з 1950 года. Шматлікія культурныя мерапрыемствы, якія арганізоўваюцца ў гэтыя дні ў розных краінах свету, закліканы не толькі забаўляць удзельнікаў, але і нагадваць пра неабходнасць адстойваць правы дзіцяці і дарыць кожнаму маленькаму чалавеку павагу і цяпло.

Мастацкі музей далучаецца да Міжнароднага дня абароны дзяцей з разнастайнай і насычанай праграмай, якая мае на мэце аб’яднаць усіх дзяцей з асаблівасцямі і без, стварыць для іх камфортны і даступны асяродак у музейнай прасторы. Мы прапануем нашым наведвальнікам праявіць і развіць свае творчыя здольнасці, зразумець і адчуць творы мастацтва, узаемадзейнічаць з імі рознымі спосабамі.

У межах мерапрыемства вас чакаюць:

  • Майстар-класы ад мастачкі Аляксандры Страшко і скульптара Вольгі Орсік;
  • Тэматычныя экскурсіі; 
  • Інклюзіўныя праграмы з удзелам прадстаўнікоў праекта Belonika Art і школы-студыі “Вышэй за дах”;
  • Сустрэча з псіхолагам Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяце” і работа з метафарычнымі картамі;
  • Выстава “Неба. Мора. Аблокі”; 
  • Творчыя лакацыі для самастойнага баўлення часу дзецям і бацькам.

Кожнага маленькага наведвальніка чакаюць падарункі ад партнёраў свята – кандытарскай фабрыкі “Камунарка” і брэндаў тавараў для дзіцячай творчасці “Цветик” и “Я – художник”. Арт-кафэ “Культурнае жыццё” таксама далучаецца да святкавання з акцыяй “Сок і круасан – усяго за 3 рублі”.   

Уваход на мерапрыемства – па білеце ў музей.

Даведкі па тэл.: +375 (17) 379-45-62, +375 (17) 342-87-87

Партнёры свята: брэнды тавараў для дзіцячай творчасці “Цветик” і “Я – художник”, кандытарская фабрыка “Камунарка”.

ПРАГРАМА

Выставы для дарослых і дзяцей з 11.00 да 19.00:

“Неба. Мора. Аблокі”;

“Чаму Ты мяне пакінуў…”;

“Макоўскія”, прымеркаваная да 175-годдзя з дня нараджэння выдатнага рускага мастака Уладзіміра Ягоравіча Макоўскага (1846–1920);

Выстава сучаснай скульптуры В. Орсік і С. Аганава Touch Gallery.

СТВАРАЙ

Майстар-клас “Скульптура” ад Вольгі Орсік 5+ (па папярэднім запісе)

12.30–13.15

13.30–14.15

Майстар-клас “Малюнак, жывапіс” ад Аляксандры Страшко 5+ (па папярэднім запісе)

12.00–12.45

13.00–13.45

Творчыя майстэрні на вялікай галерэі 3+: аплікацыя, размалёўка, чароўны пясок, фотазона “У аблоках”

14.00–19.00

АДЧУВАЙ

Інклюзіўная праграма

Творчая лакацыя праекта Belonika Art для наведвальнікаў з парушэннямі зроку і ўсіх жадаючых: дэманструем прыкладанне, з дапамогай якога адбываецца знаёмства асаблівых дзетак са светам колеру і фарбаў, глядзімвыставу твораў дзетак з парушэннямі зроку, знаёмім усіх жадаючых з шрыфтам Брайля.

Творчая лакацыя ад школы-студыі “Вышэй за дах” для наведвальнікаў з парушэннямі слыху і ўсіх жадаючых: вучымся мове жэстаў, малюем на мальбертах, маем зносіны карысна.

Кранальная выстава скульптуры Touch Gallery 0+

ПАЗНАВАЙ

Public Talk і знаёмства з метафарычным картамі для дарослых з Пачэпка Наталляй Рыгораўнай, псіхолагам Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей, загадчыка аддзялення псіхалагічнай дапамогі сям’і і дзецям.

12.00–12.45

13.00–13.45

Інтэрактыўная праграма «Таямніцы “ціхага жыцця”» для дзяцей ад 7 да 9 гадоў (па папярэднім запісе)

11.00–11.30

16.00–16.30

Арт-лабараторыя для дзяцей ад 5 да 7 гадоў (па папярэднім запісе)

15.00–16.00

* занятак праходзіць без бацькоў

Для ўсіх гасцей самая яркая, запальная і музычная імпрэза ад “Вар’яцкага калектыўчыку ГУЗІКІ” 0+

18.00–19.00

А таксама аквагрым з 12.00 да 15.00, кубікі, квэст па залах “Рускае мастацтва”, падарункі ад партнёраў свята – кандытарскай фабрыкі “Камунарка” і брэндаў тавараў для дзіцячай творчасці “Цветик” и “Я – художник”. а падсілкавацца можна ў музейным кафэ “Культурнае жыццё” – спецыяльная прапанова “Сок і круасан” усяго за 3 руб.

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні