Шкатулка каштоўнасцей

Шкатулка каштоўнасцей

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Галоўны корпус

Ліст падзякі
Ліст падзякі

З 5 лістапада 2022 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Шкатулка каштоўнасцей” (традыцыйныя ўпрыгожванні народаў Еўразіі XVIII–XX стагоддзяў) з калекцыі Расійскага этнаграфічнага музея (г. Санкт-Пецярбург).

На выставе прадстаўлена каля 250 шэдэўраў, якія характарызуюць ювелірную традыцыю і эстэтычныя густы амаль 40 народаў Расійскай імперыі. Гэта тыповыя рэчы для народнай культуры, якія бытавалі з канца ХVІІ па пачатак ХХ ст. Мэта выставы – паказаць разнастайнасць і своеасаблівасць нацыянальных культур на прыкладзе ювелірнага майстэрства. Варыятыўнасць форм, матэрыялаў, спосабаў вырабу і дэкарыравання прасочаны на прыкладзе ўпрыгожванняў, вырабленых як прафесійнымі ювелірамі-рамеснікамі, так і носьбітамі традыцыі ў хатніх умовах. 

Упрыгожванні – абавязковая частка традыцыйнага касцюмнага комплексу, якая мае не толькі эстэтычнае значэнне, але і значныя семантычныя функцыі: абрадавыя, магічныя, сацыямаркіруючыя. Яны служылі знакамі полу і ўзросту, адлюстроўвалі сямейнае і грамадскае становішча, былі сімваламі ўлады і сведчаннем матэрыяльнага дабрабыту, аберагалі ўладальніка ад негатыўных уплываў незямнога свету, указвалі на яго канфесійную і этнічную прыналежнасць. Знакавасць, характэрная для народнага мастацтва ў цэлым, дасягала ва ўпрыгожваннях максімальнай канцэнтрацыі. У іх было важна ўсё: матэрыял, колькасць, форма, дэкор. 

У сілу эстэтычнай каштоўнасці і значнай напоўненасці сімвалічнымі сэнсамі ўпрыгожванні нярэдка выбіраліся прадстаўнікамі народаў, якія засялялі Расійскую імперыю, для дароў членам імператарскай фаміліі. Некаторыя з такіх дароў, што захоўваліся ў сховішчах імператарскіх і вялікакняскіх палацаў, прадстаўлены на выставе.

Куратар выставы Наталля Мікалаеўна Калашнік, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела 

Работа выставы працягнецца 
да 11 снежня 2022 года

  • Мінск
    вул. Леніна, 20

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 19:00

  • чацвер

    з 13:00 да 21:00

  • аўторак

    выходны дзень

  • Каса і Музейная крама

  • панядзелак, серада, пятніца - нядзеля

    з 11:00 да 18:30

  • чацвер

    з 13:00 да 20:30

  • аўторак

    выходны дзень

  • Мінская вобласць, Мінскі раён, Астрашыцка-Гарадоцкі в/с, в. Аколіца
    вул. Іванаўская, 17Б

  • серада - нядзеля

    з 10:00 да 17:00

  • Каса

    з 10:00 да 16:30

  • панядзелак - аўторак

    выходныя дні