Ганна Садоўская належыць да маладога пакалення беларускай школы пейзажнага жывапісу. Для твораў Ганны характэрныя гарманічны каларыт, панарамная шматпланавасць, лірычнасць, натуральнасць і духоўнасць вобраза роднай зямлі. Такі выбар выяўленчай мовы вызначаны ўстойлівымі традыцыямі нацыянальнай школы пейзажа і досведам пленэрнай практыкі: менавіта дзякуючы пастаяннаму ўдзелу ў сезонных пленэрах пейзажы мастака па-асабліваму натуралістычныя. Беларуская прырода ў прадстаўленых на выставе творах існуе як самадастатковае цэлае, як аб’ект адвечнай прыгажосці.
У экспазіцыі прадстаўлена каля 30 творчых прац мастака, створаных за апошнія гады, пераважна на пленэрах.