Дзелімся самымі яркімі і памятнымі момантамі: узнагароджаннем мастакоў падзячнымі пісьмамі ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за перадачу ў збор музея твораў мастацтва, а таксама падзячнымі пісьмамі Мастацкага музея за прыняцце ўдзелу ў праекце, падпісаннем дагавора аб дарэнні твораў мастацтва сучасных мастакоў Рэспублікі Карэя ў збор Мастацкага музея і першым знаёмствам гасцей і наведвальнікаў з экспазіцыяй!
Запрашаем у Мастацкі музей пазнаёміцца з творамі сучасных карэйскіх майстроў і традыцыйнымі карцінамі Мінхва да 16 лістапада 2025 года.