Гасцей прывітала генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Ганна Конанава.
Прыемным падарункам для гледачоў стала чытанне вершаў паэткай, журналістам, перакладчыкам Валянцінай Паліканінай. Генадзь
Сухамлінаў, мастак, педагог, акадэмік Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы прэзентаваў сваю працу прысутным з урачыстай прамовай.
Адкрыццё выставы адзначыла выступленне Мітрапалічага хору Мінскага кафедральнага сабора Святога Духа. Дзякуем за цудоўны музычны падарунак!
Запрашаем у Мастацкі музей пазнаёміцца з працай, якая вылучае святло і любоў, да 23 лістапада 2025 года.