Таксама святочны дзень напоўніў фарбамі канцэрт навучэнцаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Такі асаблівы дзень не прайшоў без актыўнага ўдзелу музейнай мастацка-адукацыйнай студыі "У госці да Цюбіка" пад кіраўніцтвам Брыгаднай Вольгі Яўгенаўны. 1 чэрвеня пачалі сваю працу фотавыстава і выстава работ студыйцаў "Дзеці малююць у карціны", а таксама быў паказаны дакументальны фільм "Карціна свету" аб дзейнасці студыі.
Дзякуй усім наведвальнікам, якія вырашылі правесці першы дзень лета ў музеі.
Да новых сустрэч!