Валагодскія карункі – значная мастацкая з’ява расійскай культуры, якая надае непаўторную своеасаблівасць Валагодскаму краю. Валагодскія карункі любяць і ведаюць ва ўсім свеце, на працягу стагоддзяў яны застаюцца сучаснымі і запатрабаванымі, захоўваючы культурныя традыцыі і адпавядаючы існуючай модзе і стылю. Жыццё шматлікіх валагжан цесна звязана з карункамі: яно ўплецена ў гісторыю і культуру Валагодчыны, праходзіць “карункавай” лініяй праз лёсы некалькіх пакаленняў майстрых.
Асноўная ідэя выставы заключаецца ў паказе высокамастацкіх, выкананых уручную твораў карункавага промыслу, знаёмячыся з якімі, наведвальнікі пазнаюць Валагодчыну карункавую з яе самабытнай драўлянай і каменнай архітэктурай: храмамі, званіцамі, разнымі частаколамі. Экспанаты выставы ілюструюць асноўныя асаблівасці валагодскіх карункаў – іх манументальнасць і дэкаратыўнасць, перавагу расліннага арнаменту і своеасаблівасць кампазіцыйных рашэнняў. Карункавыя пано, абрусы, прадметы адзення створаны ў канцы XX – пачатку XXI ст. заслужанымі мастакамі Расіі Г. М. Мамроўскай, А. М. Ракчэевай і інш. Разнастайныя прадметы адзення і аксесуараў – жакеты, манто і пелярыны аўтарства мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Н. В. Весяловай, М. Ю. Пальнікавай, А. М. Ракчэевай – стыльныя і сучасныя. Вытанчанае адзенне з валагодскіх карункаў выразна падкрэслівае жаночую прыгажосць.
Падчас работы выставы будуць праводзіцца штодзённыя экскурсіі з майстар-класамі для зборных груп наведнікаў.
У сталіцы Рэспублікі Беларусь творы вядомых валагодскіх мастакоў па карунках будуць прадстаўлены ўпершыню. Раней выставы валагодскіх карункаў з вялікім поспехам дэманстраваліся ў Віцебску (2018), Брэсце і Гомелі (2019).
Выстава будзе працаваць да 1 лістапада 2023 года.
У ходзе работы выставы 27.10.2023 і з 29.10.2023 па 01.11.2023 а 15-й гадзіне, і ў 17:30 для арганізаваных груп будуць праводзіцца экскурсіі па выставе з майстар-класамі.
Уваход на выставу па ўваходным білеце ў музей. Кошт экскурсіі з майстар-класам – 6 рублёў.