З 2015 года музычны праект служыць галоўнай платформай для смелых гукавых эксперыментаў і адкрыццяў кампазітараў XXI стагоддзя.
29 кастрычніка на ўрачыстым адкрыцці фестывалю ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прагучаць унікальныя прэм’еры, музычныя творы сучасных беларускіх аўтараў, членаў Беларускага саюза кампазітараў. Сваё майстэрства і бачанне музыкі новага часу прадставяць выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
- 29 кастрычніка (чацвер), 18:00
- галоўны корпус (сяродкрыжжа), вул. К. Маркса, 24
- уваход па квітку ў музей