Галоўнай падзеяй вечара стала ўрачыстае адкрыццё выставы “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Гэты праект адлюстроўвае яркія рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці народнага касцюма шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. На выставе прадстаўлена каля тысячы экспанатаў са збораў музеяў Беларусі.
Таксама для наведвальнікаў музея былы прадугледжана насычаная праграма: лекцыі, канцэрты народнай і інструментальнай музыкі, куратарскія экскурсіі па выставах, майстар-клас і выстава рэтра аўтамабіляў перад уваходам у галоўны корпус музея.