Гэты горад самы лепшы горад на зямлі!
Першае жоўтае лісце ўжо кружыць у паветры, а значыць, наступіла пара сагравацца і натхняцца мастацтвам! У гэты вечар пад купалам Мастацкага збяруцца музыканты і акцёры, дызайнеры і мастацтвазнаўцы, фатографы і мадэлі... Новыя выставы і творы пастаяннай экспазіцыі ў вячэрнім кантэксце паўстануць перад вамі ў іншым абрамленні. Чакаем вас у самым сэрцы нашага горада па вуліцы Леніна, 20.
Праграма
17.30 – 18.30 Падарожжа ў свет гукаў і гармоніі з Анастасіяй Кудрук на выставе «Лета. Спякота» (глюкафон, гуслі, варган, флейта, камертоны, кітайскі званочак)
19.00 – 20.00 Музычна-пластычны перформанс ад Ганны Сачыўка на выставе «Лета. Спякота»
20.00 – 22.00 Майстар-клас па аргенцінскім танга ад студыі танга Esso (фае музея)
19.30 – 21.00 Канцэрт калектыву «Astrocellos» (белая зала)
18.00 – 20.00 Майстар-класы ад Мінскага дзяржаўнага каледжа рамесніцтва і дызайну імя М. А. Кедышкі: малюнак кавай і роспіс драўляных загатовак (пры падтрымцы сеткі магазінаў АРТ-тэрыторыя)
22.00 – 23.00 Імерсіўны паказ арт-калекцыі паводле твораў Міхаіла Савіцкага ад Млына моды (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі) (белая зала)
22.00 – 23.00 Падарожжа ў свет гукаў і гармоніі з Анастасіяй Кудрук на выставе «Святло ў далонях» (глюкафон, гуслі, варган, флейта, камертоны, кітайскі званочак) (4 паверх, выставачны корпус)
Квэст з прызамі ад Dominos (колькасць прызоў абмежавана)
Кошт білета на мерапрыемства: для дарослых – 20 р., для навучэнцаў і студэнтаў – 10 р., для ўладальнікаў “Карты госця” – бясплатна.


