Выстава “Падарожжа да сябе” прымеркавана да 30-годдзя творчай дзейнасці Марыны Бацюковай – беларускай фотамастачкі, члена Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб'яднання фатографаў, удзельніцы і куратара шматлікіх выстаў і праектаў у Беларусі і за мяжой.
Выстава знаёміць наведвальнікаў з творчасцю аўтара, прадстаўляе характэрную для яе серыю работ, раскрывае сутнасць шматгадовых творчых пошукаў, іх своеасаблівасць. Марына Генадзьеўна – прыхільніца дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы даследаванняў – паўсядзённасць, псіхалагічныя партрэты асобы, узаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем.